Configurations Error(!)
Configurations Error(!)
viagra cialis

Weight Loss Program

Спявайце спевам нечуваным на мове любай вам зямлі!

Печать

f12-1Пытанні папулярызацыі беларускай мовы заўсёды знаходзцца ў цэнтры ўвагі вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы № 12 г. Магілёва. Ужо традыцыйнымі сталі чацвяргі як дні, калі ўсе гавораць па-беларуску, правядзенне конкурсаў чытальнікаў і юных паэтаў.

Аднак кожны год тыдзень роднай мовы чакаюць усе з нецярплівасцю: што новага зможам адкрыць для сябе?

Тыдзень-2011 пачаўся адкрыццём выставы малюнкаў вучняў ”Па старонках любых кніг”, прысвечанай творам беларускіх пісьменнікаў.

Вучням 7 і 8 класаў давялося спаборнічаць за званне знаўцаў беларускай мовы ў інтэлектуальнай гульні “Камп’ютэр, кампутар, камп’ютар, ці вучымся пісаць па-новаму ”. Удзельнікі гульні паказалі, наколькі яны валодаюць новымі правіламі беларускай арфаграфіі. Усе прысутныя атрымалі задавальненне ад гульні.

Вучні 9-х класаў у складзе лектарскіх груп на працягу тыдня знаёмілі малодшых школьнікаў з асобай Максіма Багдановіча, юбілей з дня нараджэння якога святкуецца сёлета.

Літаратурна-музычная гадзіна “Нота лёсу”, прысвечаная жыццю і творчасці Уладзіміра Мулявіна і ВІА “Песняры”, не пакінула абыякавымі вучняў 10-11 класаў. Падлеткі з цікавасцю і захапленнем слухалі папулярныя кампазіцыі славутага песняра, чыталі вершы, прысвечаныя Ул. Мулявіну.

Паэтычным вернісажам “З прыродай зліўшыся душой”, на якім змаглі пабываць вучні ўсіх паралеляў, закончыўся тыдзень. Тыдзень, на якім школьнікі далучыліся да жыватворнай крыніцы роднай мовы... Тыдзень, які даваў магчымасць пазнаць прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы.

 

Авторизация

Рейтинг@Mail.ru
Akavita
RATING ALL.BY