Configurations Error(!)
Configurations Error(!)
viagra cialis

Weight Loss Program

Музейныя заняткі “Хата з матчынай душой…”

Печать

Пяць гадоў назад у сярэдняй школе № 27 г. Магілёва вучнямі і настаўнікамі школы быў створаны музейны этнаграфічны куток «Хата з матчынай душой…» Ён аформлены ў выглядзе беларускай сялянскай хаты, якой яна была ў пачатку ХХ стагоддзя.


З задавальненнем наведваюць гэты куток гісторыі нашага народа вучні школы. Тут іх чакае цікавы расказ пра жыццё і побыт нашых продкаў. А для таго, каб зрабіць такіясустрэчы разнастайнымі, цікавымі, вучні 11-х класаў разам са сваім настаўнікам Шмаянковай Ганнай Іванаўнай падрыхтавалі і правялі ў рамках дэкады роднай мовы музейныя заняткі для вучняў 5-х класаў.

Пяцікласнікі з цікавасцю слухалі маладых экскурсаводаў, з захапленнем выконвалі заданні, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах. Дзеці даведаліся, для чаго і як выкарыстоўвалі сяпрас, калаўрот, прасніца, трапло, пранікі і многае іншае. А ўсе жадаючыя паспрабавалі дастаць вілкамі чыгунок з печы, разгладзіць бялізну пры дапамозе качалак. Песня «Ох і сеяла Ульяніца лянок», якую заспявалі ўсе разам, дапамагла ўспомніць, як апрацоўвалі раней лён. Пафантазіраваўшы, дзеці распрацавалі свае элементы арнаменту, якім можна ўпрыгожыць беларускі ручнік. З задавальненнем вучні працавалі над праектам «Беларуская хата», дзе трэба было правільна расставіць прадметы побыту, мэблю ў сялянскай хаце, намаляванай на паперы.

Музейныя заняткі ператварыліся ў сапраўднае свята для дзяцей і дарослых.



 

Авторизация

Рейтинг@Mail.ru
Akavita
RATING ALL.BY