Configurations Error(!)
Configurations Error(!)
viagra cialis

Weight Loss Program

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова” ў сярэдняй школе № 8 г. Магілёва

Печать

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова” прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва". Падрыхтоўку да яго пачалі яшчэ з верасня. Былі створаны ініцыятыўныя групы вучняў і настаўнікаў. За тыдзень у школе прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў. Урачыстае адкрыццё пачалося з запрашэння настаўнікамі С.М.Рабавай і С.А.Грахольскай вучняў у літаратурную гасцёўню “Гучы, маё роднае слова”, дзе прагучалі вершы паэтаў-класікаў нашай літаратуры і сучасных паэтаў.

Вучні 5-11 класаў удзельнічалі ў конкурсе газет і малюнкаў “Край мой родны”, “Пісьменнікі Беларусі”. У конкурсе на лепшую прэзентацыю, прысвечаную пісьменнікам-юбілярам 2012-2013 г.г., прынялі ўдзел вучні 7-9 класаў.


Дзень роднай мовы азнаменаваўся выпускам інфармацыйнага бюлетэня і інформ-дайджэста. У чарговы раз прайшла акцыя “Напішам дыктант разам”, прысвечаная 120 –годдзю з дня нараджэння М. Гарэцкага. Не засталася без увагі і школьная акцыя “Гаворым па-беларуску”, у якой з задавальненнем прынялі ўдзел як настаўнікі, так і вучні. Вучнямі старэйшых класаў было праведзена інтэрв’ю “Мае любімыя беларускія словы”. Вучняў малодшых класаў М.В.Масіеўская запрасіла ў падарожжа па віртуальным музеі ”Жыццё і побыт беларусаў”, дзе навучэнцы пазнаёміліся з адзеннем і гаспадарчымі прыладамі нашых продкаў.

Тыдзень быў завершаны бацькоўскім сходам і святочным канцэртам, у час правядзення якога бацькі змаглі не толькі ацаніць сваіх дзяцей як добрых спевакоў і музыкантаў, але і як цудоўных тэатральных артыстаў.

Такім чынам, тыдзень беларускай мовы ў школе аказаўся вельмі насычаным на розныя мерапрыемствы і падзеі, а галоўнае-вельмі памятным.


Намеснiк дырэктара па ВР

Н.П.Лабзова

 

Авторизация

Рейтинг@Mail.ru
Akavita
RATING ALL.BY