Configurations Error(!)
Configurations Error(!)
viagra cialis

Weight Loss Program

Дзень Канстытуцыі

Печать

Роўна дзевятнаццаць гадоў назад, у 1994 годзе, прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон, які зацвердзіў суверэнітэт і дэмакратычныя прынцыпы нашай краіны. Абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі – і вялікага і маленькага – паважаць Канстытуцыю і строга кіравацца яе палажэннямі.

З мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў старэйшых школьнікаў 15 сакавіка 2013 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва" адбылося свята, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

   

Юныя грамадзяне ўважліва ўслухоўваліся ў расповед пра нялёгкі лёс сваёй краіны, пра яе доўгі шлях да суверэнітэту.

У сваім выступленні дырэктар школы А.А.Івашнёва падкрэсліла, што сіла нашай дзяржавы ў павазе да слаўнай гісторыі Беларусі, а будучыня краіны ў значнай ступені залежыць ад маладога пакалення.

Як любое свята, Дзень Канстытуцыі не абышоўся без сюрпрызаў! Кожнаму старшакласніку было ўручана падарункавае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Прыемна было бачыць, з якой цікавасцю вучні гартаюць старонкі гэтай кнігі.

   

Грынёва С.У.,

намеснік дыректара па вучэбнай рабоце

дзяржаўнай установы адукацыі

“Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва”

 

Авторизация

Рейтинг@Mail.ru
Akavita
RATING ALL.BY