«Ой, Каляда, Каляда. Што ты нам прынясла?!»

29.01.2013 20:58
Печать

16 снежня 2013 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Спецыяльны дзiцячы сад № 20 г. Магілёва» адбылося фальклорнае свята «Ой, Каляда, Каляда. Што ты нам прынесла?!»

У госцi ў хату да Бабы i Дзеда завiталi калядоўшчыкi. Яны вадзiлi карагоды, спявалi, скакалi, гулялi ў народныя гульнi. Гаспадары частавалi iх кашай-куццей, прысмакамi, а калядоўшчыкi жадалi Бабе i Дзеду шчодрага ўраджаю, здароўя, дабрабыту.

PC161814

Не абыйшлося свята i без iншых гасцей: Звезданосца з руплiвай Казой, Чорта i Цыганкi з Мядзведзем. Дзецi даведалiся аб тым, як свята «Каляда» адзначалася на Беларусi ў мiнулыя часы.


Вяселы настрой, смех, гумар панавалi на свяце. Шмат добрых уражанняў ад свята, станоўчыя пачуццi атрымалi не толькi дзецi, але i дарослыя.

Свята «Каляда» стала добрай традыцыяй у нашым дзiцячым садку. Яно далучае дзяцей да гiсторыка-культурных каранёў свайго народа, фармiруе ў iх пачаткi нацыянальнай самасвядомасцi.

Загадчык Т.I. Мiлачкiна