“Клічце, дзеці, Масленіцу!”

19.03.2013 23:03
Печать

На мінулым тыдні дзеці і дарослыя дашкольнай установы №94 сустракалі Масленіцу.

Спачатку дзецей у музычнай зале сустракалі Лявон і Лявоніха. Яны размаўлялі з дзецьмі аб традыцыях свята, разам спявалі беларускія песні, адгадвалі загадкі, называлі народныя прыкметы, гулялі у беларускія гульні. Свята прадоўжылася на пляцоўцы перад дашкольнай установай. Хараводамі і песнямі-заклічкамі дзеці зазывалі Вясну. І зноў былі песні, гульні і нават аркэстр народных інструментаў. Кульмінацыяй свята стала частаванне блінамі.


Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці я/с №94

Кротава Т.М.