Гісторыя ў асобах

10.02.2011 11:31
Печать

v-2Ёсць даты, якія не адзначаны ў календары, але вельмі дарагія сэрцу… Для кожнага жыхара нашага горада такая дата – 70 год з дня вызвалення г.Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У музеі ДУА “Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва” адбылася сустрэча вучняў з Леанідам Нікіфаравічам Марозам, удзельнікам вызвалення Магілёва, палкоўнікам, членам Прэзідыума Савета  ветэранаў горада. Ён прайшоў цяжкі, але слаўны баявы шлях ад Тулы да Берліна. Тое, пра што вучні толькі чыталі  або чулі, ён бачыў сваімі вачамі. Л.Н. Мароз узнагароджаны 29 медалямі , ордэнам Славы, ордэнам Айчыннай вайны і Чырвонай Зоркі.

v-1Медаль “За адвагу” атрымаў пры вызваленні нашага горада, змагаючыся з немцамі з супрацьтанкавай зброяй. Ад берагоў Проні – камадзір гарматы, пазней – камандзір узвода. Не раз быў цяжка паранены, але вяртаўся ў рады барацьбітоў з фашызмам.

Ён і сёння на перадавой нашага жыцця. Леанід Нікіфаравіч  часты госць у вучняў, дзяцінства якіх ён адстаяў. Прыклад для моладзі, якая вывучае гісторыю ў асобах. І не толькі па кнігах …